Лацінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.



Указальнік у гістарычнай частцы Менску з надпісам, зробленым у адпаведнасьці зІнструкцыяй па трансьлітарацыі беларускіх геаграфічных назваў, створанай на аснове лацінкі
Тэатральная шыльда Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, зробленая лацінкай
Вокладка «Беларускай граматыкі для школ» Б. Тарашкевіча, выдадзенай лацінкай, Вільня, 1931 г.
Лацінка (таксама вядомая як «беларуская лацінка» ці «biełaruskaja łacinka» — ва ўласным запісе) — варыянт лацінскага альфабэту, прыстасаванага для запісубеларускай мовы. У шырэйшым сэнсе — часам выкарыстоўваецца як назва лацінскага альфабэту ўвогуле.[1]
На сёньняшні дзень у сучаснай форме ўжываецца час ад часу некаторымі аўтарамі ў тыднёвіку «Наша Ніва», у часопісе «Arche», іншых выданьнях, часткаю прэсы беларускае дыяспары, у аздабленьні музычных дыскаў, у інтэрнэце. Вядомыя выпадкі ўжываньня беларускага лацінскага альфабэту беларускімі вытворцамі на сваёй прадукцыі (напрыклад, надпіс на беларускай лацінцы, зроблены ў шкляной бутэльцы, можна знайсці на пляшках з Крамбамбуляй).

Зьмест

  [схаваць

[рэдагаваць]Альфабэт

За час існаваньня лацінкі яе альфабэт неаднаразова зьмяняўся. Сучасны альфабэт беларускай лацінкі, які ўжываецца ў публікацыях пэрыяду 1990-х — 2000-х гадоў, выглядае наступным чынам:
AaBbCcĆćČčDdDZdzDŹdźDŽdž
EeFfGgHhCHchIiJjKkLl
ŁłMmNnŃńOoPpRrSsŚś
ŠšTtUuŬŭVvYyZzŹźŽž

[рэдагаваць]Гісторыя і ўжываньне

У Сярэднявеччы (XVI стагодзьдзе) зьявіліся першыя вядомыя запісы беларускага (кірылічнага) тэксту лацінскім пісьмом, з патрэбы ўлучаць старабеларускія цытаты ў польскія і лацінскія тэксты. Гэта былі некадыфікаваныя запісы, і, відавочна, яны рабіліся з выкарыстаньнем правіл польскай артаграфіі над старабеларускімі гукамі.
Першая старонка першага нумару «Мужыцкай праўды»Кастуся Каліноўскага, 1863 г.
У XVII стагодзьдзі паступова пашырылі выкарыстаньне лацінскага пісьма, паралельна з кірылічным, беларускія рыма-католікі. Варта заўважыць, што перад XVII стагодзьдзем беларускія рыма-каталікі шырока карысталіся кірылічным пісьмом.
У XVIIІ стагодзьдзі лацінскім пісьмом, паралельна з кірылічным, карысталіся ў некаторых літаратурных творах, напісаных тагачаснай беларускай мовай.
У XIX стагодзьдзі некаторыя польскія пісьменьнікі й беларускія пісьменьнікі з польскага культурнага асяродзьдзя карысталіся лацінскім пісьмом, выключна ці часткова, у сваіх працах, напісаных па-беларуску. Асабліва Ян ЧачотПаўлюк БагрымВінцэнт Дунін-МарцінкевічАдам Гурыновіч. Першыя выданьні «Дудкі беларускай» і «Смыка беларускага» Францішка Багушэвічатаксама былі надрукаваныя лацінкай.[2] Рэвалюцыйны дэмакрат Кастусь Каліноўскі друкаваў лацінскім пісьмом беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда» (у арыгінале: «Mużyckaja prauda»; 7 нумароў у 1862—1863 гадах). Нелегальнае вершаванае беларускае выданьне «Гутарка двух суседаў» — папярэдніца «Мужыцкай праўды» — таксама друкавалася лацінкай і разыходзілася пераважна па Беласточчыне і Гарадзеншчыне. Вядома 6 нумароў «Гутаркі», першы зь якіх выйшаў у 1861 годзе.[2] Як адзначыў Станіслаў Станкевіч, лацінка была выключнай для першых твораў беларускае адраджэнскае літаратуры.[2]
Такое ўвядзеньне лацінскага пісьма дзеля запісу мовы з даўняю кірылічнай традыцыяй часам тлумачаць тым, што пісьменнікі XIX стагодзьдзя ня ведалі гісторыі беларускае мовы ці самой мовы,[Крыніца?] або тым, што ў тых асяродках кнігадруку, дзе публікаваліся тыя пісьменьнікі, было немагчыма набыць ці выкарыстаць кірылічны друкарскі шрыфт.[Крыніца?] Дунін-Марцінкевіч спасылаўся на довад, што яго чытацкая аўдыторыя, асабліва сялянская, была ў пэўнай ступені знаёмая з польскай графікай, але, ня маючы доступу да рускамоўнай адукацыі, не магла чытаць кірыліцай.

[рэдагаваць]20 стагодзьдзе

Вокладка кнігі Рамуальда Зямкевіча пра Яна Баршчэўскага, выдадзенай у Вільні ў 1911 г.
Вокладка апавяданьня «Gedali» («Гэдалі») Элізы Ажэжкі, 1907 г., Вільня
Звычай лацінскага запісу беларускага тэксту паступова зьнікаў з ужытку на працягу першай чвэрці XX стагодзьдзя, хоць яшчэ ў пачатку XX стагодзьдзя назіралася суіснаваньне двух шрыфтаў, і шматлікія беларускія выданьні друкаваліся выключна ці часткова лацінкай. Лацінкай выдавалася газэта «Наша доля» (1906). «Наша Ніва» (нумары з пэрыяду 10 лістапада 1906 — 31 кастрычніка 1912) выходзіла асобна і кірыліцай, і лацінкай (падзагалоўкі нумароў у арыгінале: «Выходзиць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі» і «Wychodzić szto tydzień ruskimi i polskimi literami»). Зборнікі вершаў Цёткі «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» былі надрукаваныя лацінкай. Таксама Цётка зрабіла спробу стварыць пачатковую дзіцячую чытанку па-беларуску лацінкай — «Першае чытаньне для дзетак-беларусаў».
Першы зборнік вершаў Янкі Купалы «Жалейка» выйшаў у 1908 годзе і быў надрукаваны кірыліцай, а другі ягоны зборнік «Гусьляр» зьявіўся ў 1910 годзе і быў надрукаваны лацінкай.[2]
У 1914 годзе ў Вільні быў выдадзены зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок», на вокладках якога былі разьмешчаныя сьпісы кніг, якія магчыма замовіць у выдавецтве. Сярод 80 выданьняў 44 былі даступныя кірыліцай, 20 — лацінкай, а 16 былі выдадзеныя і даступныя абодвума графікамі, і таму пры іхным замаўленьні таксама трэба было пазначаць, якімі літарамі мусіла быць надрукаванае выданьне — «рускімі» ці «лацінскімі».[3]
На аснове лацінскага альфабэту Баляслаў Пачопка стварыў «Беларускую граматыку» (1915, надрукаваная ў 1918 годзе), але пэўнымі беларускімі мовазнаўцамі (у прыватнасьці — Сьцяпанам Некрашэвічам) яна лічылася падрыхтаванай ненавукова й з парушэньнямі законаў беларускай мовы.
Першая старонка газэты «Гоман», надрукаванай лацінкай, 1918 г.
Газэта «Гоман», якая выходзіла ў Вільні зь лютага 1916 да канца 1918 году, напачатку друкавалася кірыліцай, а пазьней — кірыліцай і лацінкай.[2]
Пасля заняцьця ў часе I Сусьветнай вайны Віленшчыны й Заходняй Беларусі нямецкімі войсками, за беларускай моваю быў прызнаны афіцыйны статус у пісьмовай форме тагачаснай беларускай «лацінкі». У 1917 нямецкімі ўладамі выдаваліся пашпарты на нямецкай і беларускай мовах (лацінкай).
У 1918 годзе ў Брэславе (Уроцлаў) выйшла выданьне «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным» («prosty sposab stacca ŭ karotkim čase hramatnym») Яна Станкевіча і Рудольфа Абікта. У ім была распрацаваная і выкарыстоўвалася сыстэма лацінкі, не падобная да іншых: былі ўведзеныя дадатковыя дыякрытычныя знакі для пазначэньня мяккасьці і дадатковыя літары для замены дыграфаў dz, dž і ch.[4]
Пасьля Рыскай мірнай дамовы пераважна стаў выкарыстоўвацца кірылічны шрыфт, хоць сярод многіх беларускіх культурных дзеячаў існавала меркаваньне, што больш карысным і мэтазгодным для беларусаў зьяўляецца лацінскі шрыфт.[2]
У 1926 годзе на Беларускай Акадэмічнай Канфэрэнцыі па рэформе правапісу й азбукі, скліканай у Менску, большасьць удзельнікаў выказалася за пераход з кірыліцы на лацінку, як адзіны беларускі шрыфт (у тым ліку, напрыклад, Зьміцер Жылуновіч, дзеля «большай прагрэсіўнасьці беларускае граматыкі»), хоць супраць гэтых прапановаў запярэчылі такія беларускія мовазнаўцы, як, напрыклад, Вацлаў Ластоўскі. Перайсьці да лацінскага шрыфта лічылася на Канфэрэнцыі ідэалам, але зь ім вырашылі не сьпяшацца, бо гэта азначала б вельмі моцны разрыў паміж расійскім і беларускім друкамі, да чаго шырокія масы не былі падрыхтаваныя.[5] Але пераход на лацінку ў 1929 годзе быў закваліфікаваны бальшавікамі як «шкодніцтва» і адна з шматлікіх спробаў штучнага адарваньня беларускай культуры ад расейскай.[2]
У 1929 годзе выйшаў «Падручны беларуска-польскі слоўнік» складзены Баляславам Друцкім-Падбярэскім, беларуская частка якога была выкананая адначасова кірыліцай і лацінкай[6][7].
Увогуле ў 1920-я — 1939 гады, пасьля падзелу Беларусі (1921) паміж Польшчай і СССР, лацінскі альфабэт далей ужываўся ў беларускім друку Заходняй Беларусі, у каля 35% заходнебеларускіх выданьняў. Браніслаў Тарашкевіч упершыню ўвёў меркаваны выклад беларускага лацінскага альфабэту й колькі зьвязаных граматычных правілаў у 5-е (неафіцыйнае) выданьне сваёй граматыкі (Вільня1929).
Вы́клад беларускага лацінскага алфавіту (Тарашкевіч, 1929)
AaBbCcĆćČčDdEeFfGgHh
IiJjKkLlŁłMmNnŃńOoPp
RrSsŚśŠšTtUuŬŭWwYyZz
ŽžŹź
Ліст Ганны Галубянкі даБраніслава Тарашкевіча, напісаны лацінкай. 1919 г.
Вокладка кнігі Чатыры Эванэліі— эвангельляў перакладзеныхВінцэнтам Гадлеўскім на беларускую мову
Лацінскі альфабэт у беларускай мове выкарыстоўваўся на акупаваных нямецкімі войскамі землях Беларусі (1941 — 1944 гады), і ў Празе, беларускай дыяспарай (1920-я — каля 1945 гады). Пасьля гэтага часу ў Беларусі лацінка не ўжывалася, але працягвала разьвівацца ў эміграцыі. У19371941 гадох Ян Станкевіч прапанаваў варыянт лацінкі, у выглядзе якога яна і дайшла да нашых дзён.[8]
Янка Запруднік у сваёй публікацыі «Транскрыпцыя беларускіх назоваў і прозьвішчаў» (Бацькаўшчына, №8, Мюнхэн, 1956) даводзіць, што для таго, каб пазьбегнуць скажэньняў у вымаўленьні беларускіх прозьвішчаў, трэба беларускія назовы пісаць беларускай лацінкай. Фанэтычны прынцып перадачы прозьвішчаў, які цяпер пераважна выкарыстоўваецца ў сучаснай Беларусі, добры тым, што прынамсі часткова перадае гукавы бок прозьвішча, але ў сваю чаргу вядзе да хаосу ў ягоным напісаньні ў розных мовах з прычыны адсутнасьці адзінага міжнароднага альфабэту і дыякрытычных знакаў.[2] У публікацыі прыводзіцца прыклад таго, што іншыя народы, якія карыстаюцца лаціскім альфабэтам, перадаюць свае прозьвішчы і геаграфічныя назвы ў іншыя мовы (таксама з лацінскім альфабэтам) за рэдкімі выняткамі безь ніякіх зьменаў.
Пасьля Другой сусьветнай вайны беларуская лацінка выкарыстоўвалася беларускаю дыяспарай у не-савецкай Эўропе (асабліва ў Заходняй Нямеччыне, таксама пэўныя прыклады ў Польшчы) і ўАмэрыцы (пераважна ў ЗША). У 19471950 гадох у Лёндане выходзіў беларускі грамадзка-палітычны двухтыднёвік «Беларус на чужыне». Часопіс выдаваўся на беларускай мове кірыліцай і лацінкай на рататары — машыне трафарэтнага друку.[2] Часопіс беларускіх скаўтаў на чужыне «Rada Kruhu», першы нумар якога выйшаў у 1951 годзе, друкаваўся ў Чыкага лацінкай. Лацінкай выдаваўся навуковы часопіс «Łitva» (Чыкага, 1967 — каля 1973, рэдактар Вацлаў Пануцэвіч), а ў 1972 годзе таксама ў Чыкага выйшла кніга Вацлава Пануцэвіча «Bieraściejskaja vunija».[8]
У 1962 годзе Ян Станкевіч прапанаваў цалкам іншы вы́клад беларускага лацінскага альфабэту.
Вы́клад беларускага лацінскага альфабэту (Станкевіч, 1962)
OoAaEeBbCcĆćČčDdFfGg
HhChchIiJjKkLlŁłMmNnŃń
PpRrŚśŠšTtVvUuŬŭDzdzDźdź
DždžZzŹźŽž
Верш «Немец» з зборнікаФранцішка Багушэвіча
У 1964 годзе ў выдавецве «Заранка» ў Нью-Ёрку выйшаў беларускі лемантар. Прыкладна на дзьве траціны ён быў напісаны лацінкай, рэшта — кірыліцай. У лемантары выкарыстоўваецца варыянт лацінкі, вельмі моцна набліжаны да сучаснага, розьніца, бадай што, толькі ў перадачы спалучэньня гукаў [ji], які ў лемантары перададзены ў адпаведнасьці з вымаўленьнем спалучэньнем літараў «ji», што характэрна большасьці заакіянскіх выданьнях па-беларуску лацінкай, а ня проста «i», як гэта было на тэрыторыі Беларусі.[9]

[рэдагаваць]21 стагодзьдзе

Напрыканцы 20 — пачатку 21 стагодзьдзя лацінка атрымала чарговую хвалю пашырэньня, якому не ў апошнюю чаргу паспрыяла разьвіцьцё інтэрнэту ў Беларусі. Разам з гэтым пачалі зьяўляцца разнастайныя прапановы ўнесьці зьмены ў сыстэму пісьма беларускай лацінкі: у прыватнасьці, замяніць літару ŭ на w, адмовіцца ад літары ł і некаторыя іншыя. На думку доктаркі філялягічных навук Ніны Баршчэўскай, патрэбы рэфармаваць лацінку няма, бо яна дасканала адлюстроўвае ўсе рысы, характэрныя беларускай мове, і таксама існуе працяглая традыцыя выкарыстаньня беларускай лацінкі ў разьвіцьці сучаснай беларускай мовы, за час якой выпрацаваўся ўзор беларускай лацінкі.[8] Літару w нельга пісаць замест ŭ, таму што літара w у гісторыі разьвіцьця беларускай лацінкі азначала кірылічную літару в і выкарыстоўвалася ў такім значэньні ў шматлікіх выданьнях 19 — пачатку 20 стагодзьдзя. На думку Ніны Баршчэўскай, літара ł мае ўсе падставы для існаваньня ў беларускай лацінцы, да таго ж напісаньне кшталту lies можа прывесьці да памылковага дыфтангічнага вымаўленьня, бо ў некаторых беларускіх гаворках на поўдні Беларусі, а таксама на Падляшшы выступае дыфтонг ie,[8] што вымаўляецца як гук [i], які плаўна пераходзіць да [e].[10]

[рэдагаваць]Інструкцыя па трансьлітарацыі геаграфічных назваў

У 2000 годзе была зацьверджаная Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту — мэтад запісу лацінскім пісьмом (раманізацыі) беларускага кірылічнага тэксту (у геаграфічных назвах), ухвалены пастановаю Дзяржаўнага камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 году).[11] Апошнія зьмены ўносіліся 11 чэрвеня 2007 году. Галоўны спэцыяліст сэктару картаграфіі Беларускага дзяржаўнага камітэту маёмасьці Натальля Аўраменка паведаміла, што інструкцыя па трансьлітарацыі стваралася на падставе беларускай лацінкі, якая была распрацаваная Тарашкевічам.[12]
Гэтая Інструкцыя разглядаецца Працоўнай групай ААН па раманізацыях Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах (UNGEGN)[13] і была прапанаваная беларускім бокам да ўжытку ў якасьці нацыянальнай на IX канфэрэнцыі ААН па стандартызацыі геаграфічных назваў.[14]
Пасьля ўвядзеньня Інструкцыі былі выпушчаны мапы і ўсталяваныя некалькі лацінкавых шыльдаў у цэнтры Менска.

[рэдагаваць]Адпаведнасьць альфабэтаў кірыліцы і лацінкі

Адпаведнасьць альфабэту кірыліцы літарам лацінкі
КірыліцаЛацінка паводле пэрыядаў выкарыстаньня
каля 1840-х —1920-х гг.[а 1]каля 1906—1929 гг.[а 2]каля 1937—1941 гг.[а 3]Сучаснае напісаньне[а 4]
АаAaAa
БбBbBb
ВвWwWwVvVv
ГгHhHh
ҐґGgGg[а 5]
ДдDdDd
ЕеJEje/IEie[а 6]JEje/IEie[а 6]
ЁёJOjo/IOio[а 6]JOjo/IOio[а 6]
ЖжŻżŽžŽžŽž
ЗзZz/ŹźZz/Źź[а 7]
ІіIiIi
ЙйJjJj
КкKkKk
ЛлLl/Łł[а 8]Ll/Łł[а 8][а 7]
МмMmMm
НнNn/ŃńNn/Ńń[а 7]
ОоOoOo
ПпPpPp
РрRrRr
СсSs/ŚśSs/Śś[а 7]
ТтTtTt
УуUuUu
ЎўUu[а 9]ŬŭŬŭŬŭ
ФфFfFf
ХхCHchCHch
ЦцCc/ĆćCc/Ćć[а 7]
ЧчCZczČčČčČč
ШшSZszŠšŠšŠš
ЫыYyYy
Ьь[а 7][а 7]
ЭэEeEe
ЮюJUju/IUiu[а 6]JUju/IUiu[а 6]
ЯяJAja/IAia[а 6]JAja/IAia[а 6]
апостраф не выкарыстоўваеццане выкарыстоўваецца
Заўвагі
  1. ^ Як, напрыклад, у творах Дуніна-Марцінкевіча, Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча, Цёткі, у першыя гады газэты «Наша Ніва», некаторых іншых газэтах пэрыяду 19171920гадоў
  2. ^ Як, напрыклад, у тагачасных творах А. Станкевіча, у 5-м (неафіцыйным) выданьні беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча(1929). Пераход ад CZcz да Čč, SZsz да Šš, адбыўся з 1906 г., упершыню ў выданьнях «Загляне сонца...» і «Нашай Нівы».
  3. ^ Як, напрыклад, у пазьнейшых працах Яна Станкевіча.
  4. ^ Як, напрыклад, у газэце «Наша Ніва» і часопісе «Arche».
  5. ^ Літара зьяўляецца факультатыўнай і таму часам ігнаруецца на карысьць Hh, якая можа абазначаць два гукі.
  6. a b c d e f g h Варыянт на «Jj» выкарыстоўваецца ў пачатках словаў ці пасьля галосных, іначай варыянт на «Ii».
  7. a b c d e f g «Мяккі знак» азначаецца не асобнай графэмаю, а, у залежнасьці ад месца ў слове, запісам варыянту «Ll» ці знаку acute перад месцам мяккага знаку.
  8. a b Варыянт «Ll» выкарыстоўваецца перадгалоснымі «е», «ё», «ю» «я» ці перад мяккім знакам, іначай варыянт «Łł». Увага на розьніцу з польскім вымаўленьнем «Łł»!
  9. ^ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч карыстаўся курсіўным запісам літары «Uu» дзеля азначэньня гуку, для якога тады не існавала асобнай літары («у нескладовае»).

[рэдагаваць]Прыклад

Верш Наталі Арсеньневай «Магутны Божа», рэлігійны гімн Беларусі:
кірыліцай:
Магутны Божа
Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменьні свае хвалы.
Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
На лусту хлеба, на родны край,
Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласьць — дай!
Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай
Краіну нашу і наш народ!
лацінкай:
Mahutny Boža
Mahutny Boža! Ŭładar suśvietaŭ,
Vialikich soncaŭ i serc małych!
Nad Biełarusiaj, cichaj i vietłaj,
Rassyp pramieńni svaje chvały.
Daj spor u pracy štodzionnaj, šeraj,
Na łustu chleba, na rodny kraj,
Pavahu, siłu i vielič viery
U našu praŭdu, u pryšłaść — daj!
Daj uradlivaść žytniovym nivam,
Učynkam našym pašli ŭmałot!
Zrabi mahutnaj, zrabi ščaślivaj
Krainu našu i naš narod!

[рэдагаваць]Крытыка лацінкі

У 1949 годзе ў двухтыднёвіку «Голас беларуса» Гальяш (Ільля Ляўковіч) востра асуджае карыстаньне той лацінкай, што ўзьнікла прыРэчы Паспалітай і ўспрымае перапіску Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва зь Міхельсдорфу, якая амаль уся вялася лацінкай, як мэтанакіраванае імкненьне адмовіцца ад кірыліцы. На думку Гальяша, выкарыстаньне лацінкі прывядзе да страты маладым пакаленьнем чысьціні мовы, таму што лацінка ня цалкам пераедае ейную мілагучнасьць. Таксама ён заўважае, што беларускае насельніцтва ва ўсходняй частцы Беларусі ня ведае лацінкі.[2]
Беларускі літаратар і мовазнаўца Карусь Каганец у сваім праекце беларускай азбукі адмоўна паставіўся да «якойсь-та моды» пісаць лацінскімі літарамі:
«І славянскае абэцадла і е найлепшае з усіх еўрапейскіх, бо яно падходзіць да ўсіх славянскіх гутарак, адно пачамусь закінулі, а пільнуючыся якойсь-та моды, стараюцца пісаці латынскімі знакамі, каторыя ні да адной з цяперашніх моваў не падходзяць, а тым болей да беларускае мовы, катора багата зыкамі.»

[рэдагаваць]Цікавыя факты

Уваход у Нацыянальную бібліятэку Беларусі, дзе ў аздабленьні можна ўбачыць цытату, зробленую лацінкай

[рэдагаваць]Глядзіце таксама

[рэдагаваць]Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы, лацінка — лацінскі альфабэт. Менск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2005.
  2. a b c d e f g h i j Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004.
  3. ^ Максим Богданович, Венок. Факсимильное издание, Минск, «Мастацкая літаратура», 1985 г.
  4. ^ prosty sposab stacca ŭ karotkim čase hramatnym
  5. ^ Э. Блесэ, Уражанні аб Беларусі — Беларусь перажывае бурнае нацыянальнае адраджэнне пад уплывам камуністаў // Arche, № 1,2 (41,42) 2006 г.
  6. ^ [Падручны беларуска-польскі слоўнік = Podreczny bialorusko-polski slownik / Б.Друцкі-Падбярэскі; Пад рэд. В.Грышкевіча. - Вільня: Б.Клёцкін, 1929]
  7. ^ Он-лайн-вэрсія слоўніка
  8. a b c d Niama patreby refarmavać našuju łacinku// Łacinka.org, 2007
  9. ^ Lemantar, vyd. Zaranka, New York, 1964 г.
  10. ^ Ян Максімюк, Let’s write and read Podlachian //Радыё Свабода, 17 сакавіка 2008 г.
  11. ^ Афіцыйная назва дакумэнта: «Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумэнт апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (выпуск №3, 11 студзеня 2001 году).
  12. ^ ААНаўскія мапы: ніякіх больш Byelorussia’ў //Наша Ніва, 17 кастрычнiка 2006 г.
  13. ^ Афіцыйная старонка UNCEGN
  14. ^ National System of Geographic Names Transmission into Roman Alphabet in Belarus

[рэдагаваць]Літаратура

  • Ad. Stankiewič. Biełaruskaja mowa ŭ škołach Biełarusi — Wilnia : Wydawiectwa «Biełaruskaje krynicy». Bieł. Druk. Im. Fr. Skaryny ŭ Wilni Ludwisarskaja 1, 1928; Менск: Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэньне″, 1993 [факсімільн.]
  • Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. — Вільня: Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929; Мн.: «Народная асвета», 1991 [факсімільн.]. — Выданьне пятае, пераробленае і пашыранае.
  • Да рэформы беларускай азбукі. // Працы акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. — Мн.: [б. м.], 1927.
  • Дунін-Марцінкевіч В. Творы / [Уклад., прадм. і камент. Я. Янушкевіча]. — Мн.: Маст. літ., 1984.
  • К. Калиновский: Из печатного и рукописного наследия/Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии — фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Беларусь, 1988. ISBN 5-338-00024-5
  • Сцяпан Некрашэвіч. Садаклад па рэформе беларускага правапісу на акадэмічнай канферэнцыі 1926 г. // Выбраныя навуковыя працы акадэміка С. Н. Некрашэвіча: Да 120-годдзя з дня нараджэння / НАН Беларусі; Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; Навук. рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: 2004. ISBN-985-08-0580-3
  • Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску. Беларускія корэспондэнцыйныя курсы ў Празе. — Прага : Dr. Jan Ermačenko, Běloruské vydavatelství, 1941; Менск: Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэньне″, 1992 [факсімільн.]. — © Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, 1992. — © Беларускае таварыства архівістаў, 1992.
  • Ян Станкевіч. Б. Тарашкевіч: Беларуская граматыка для школ. Выданьне пятае, пераробленае і пашыранае. Вільня. 1929 г., бал. 132 + IV [1930-1931] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  • Ян Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правапісу (агульны агляд) [1927] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  • Ян Станкевіч. Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску (Пастановы Зборкаў Чысьціні Беларускае Мовы) [Вільня, 1937] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  • Ян Станкевіч. Які мае быць парадак літараў беларускае абэцады [1962] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6

[рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Лацінка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Немає коментарів: