Беларускі лацінскі алфавіт

Матеріал з Вікіпедії — вільної енциклопедії.
Беларускі лацінскі алфавіт (таксама «беларуская лацінка» (ва ўласным запісе — «biełaruskaja łacinka») ад слова «лацінка», нефармальнай назвы лацінскага алфавіту наогул): агульная назва некалькіх гістарычна існавалых сістэм запісу беларускага (кірылаўскага) тэксту ў лацінскай сістэме пісьма (Гл. таксамаРаманізацыя беларускай мовы). Ужываецца, час ад часу, у сённяшняй форме некаторымі аўтарамі, зацікаўленымі групамі і прапагандыстамі ў тыднёвіку «Наша Ніва», часопісе «Архэ», часткаю прэсы беларускай дыяспары, у Сеціве. Вядомыя выпадкі ўжывання беларускага лацінскага алфавіту беларускімі вытворцамі на сваёй прадукцыі (напрыклад, надпіс на беларускай лацінке, зроблены ў шкляной бутэльцы, можна знайсці на пляшках зКрамбамбуляй).
Гэты алфавіт — не сістэма раманізацыі беларускай мовы.
Вы́клад беларускага лацінскага алфавіту (як ужываецца ў публікацыях перыяду 1990-х – 2000-х гадоў)
AaBbCcĆćČčDdDZdzDŹdźDŽdžEe
FfGgHhCHchIiJjKkLlŁłMm
NnŃńOoPpRrSsŚśŠšTtUu
ŬŭVvYyZzŹźŽž

[правіць]Гісторыя

У Сярэднявеччы (16 ст.), з’явіліся першыя вядомыя запісы беларускага тэксту лацінскім пісьмом, з патрэбы ўлучаць старабеларускія цытаты ў польскія і лацінскія тэксты. Гэта былі некадыфікаваныя запісы, і, відавочна, яны рабіліся з выкарыстаннем правілаў польскай арфаграфіі над старабеларускімі гукамі.
Ян Баршчэўскі, Горад Вільнюс 1911
У 17 ст. паступова пашырылася выкарыстанне лацінскага пісьма. Лацінскае пісьмо выкарыстоўвалася ў свецкіх і рэлігійных творах, справаводстве, напр., "Хроніка Быхаўца" была цалкам пісаная лацінкай.
У 18 ст. лацінскім пісьмом, паралельна з кірылічным, карысталіся ў некаторых літаратурных творах, напісаных тагачаснай беларускай мовай.
Запіс беларускіх літар лацінкайгл. таксама заўвагі да табліцы
КірыліцаЛацінка, якая выкарыстоўвалася
каля 1840-х – 1920-х гг.1каля 1928–1929 гг.2каля 1937 – 1941 гг.3Сучасн.4
АаAaAa
БбBbBb
ВвWwWwVvVv
ГгHhHh
ДдDdDd
ЕеJEje/IEie*JEje/IEie*
ЁёJOjo/IOio*JOjo/IOio*
ЖжŻżŽžŽžŽž
ЗзZz/ŹźZz/Źź****
ІіIiIi
ЙйJjJj
КкKkKk
ЛлLl/Łł**Ll/Łł**, ****
МмMmMm
НнNn/ŃńNn/Ńń****
ОоOoOo
ПпPpPp
РрRrRr
СсSs/ŚśSs/Śś****
ТтTtTt
УуUuUu
ЎўUu***ŬŭŬŭŬŭ
ФфFfFf
ХхCHchCHch
ЦцCc/ĆćCc/Ćć****
ЧчCZczČčČčČč
ШшSZszŠšŠšŠš
ЫыYyYy
Ьь********
ЭэEeEe
ЮюJUju/IUiu*JUju/IUiu*
ЯяJAja/IAia*JAja/IAia*
Выбухны лацінскі гук "g", які рэдка выступае ў беларускай мове, ці не адрозніваўся ў лацінскім запісе наогул, ці запісваўся, па-рознаму, як «Gg» або як дыграф «HGhg». Пэўныя аўтары (напрыклад, Янам Станкевічам[1]) прапаноўвалі больш шырокае ўвядзенне («вяртанне») у арфаэпію гэтага гуку і, адпаведна, спосабаў яго графічнай (правапіснай) перадачы. Апостраф не выкарыстоўваецца.
1 Як, напрыклад, у творах Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Цёткі, у газеце «Наша Ніва», іншых газетах перыяду 1917 – 1920
2 Як, напрыклад, у тагачасных творах А. Станкевіча, у 5-м (неафіцыйным) выданні беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча (1929).
3 Як, напрыклад, у пазнейшых працах Яна Станкевіча.
4 Як, напрыклад, у газеце Наша Ніва (1991) і часопісе «Архэ».
* Варыянт на «Jj» выкарыстоўваецца ў пачатках словаў ці пасля галосных, іначай варыянт на "Ii".
** Варыянт «Ll» выкарыстоўваецца перад галоснымі «е», «ё», «ю» «я» ці перад мяккім знакам, іначай варыянт «Łł». Увага на розніцу з польскім вымаўленнем «Łł»!
*** Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч карыстаўся курсіўным запісам літары «Uu» дзеля азначэння гуку, для якога тады не існавала асобнай літары («у нескладовае»).
**** «Мяккі знак» азначаецца не асобнай графемаю, а, у залежнасці ад месца ў слове, запісам варыянту «Ll» ці знакуacute перад месцам мяккага знаку.
У 19 ст. некаторыя польскія пісьменнікі і беларускія пісьменнікі з польскага культурнага асяроддзя карысталіся лацінскім пісьмом, выключна ці часткова, у сваіх працах, напісаных па-беларуску. Асабліва,Ян ЧачотПаўлюк БагрымВінцэнт Дунін-МарцінкевічФранцішак БагушэвічАдам Гурыновіч. Рэвалюцыйны дэмакрат Кастусь Каліноўскі друкаваў лацінскім пісьмом беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда» (у арыгінале: «Mużyckaja prauda»; 6 нумароў у 1862 – 1863 гадах).
Такое ўвядзенне лацінскага пісьма дзеля запісу мовы з даўняю кірылаўскай традыцыяй часам тлумачаць тым, што пісьменнікі 19 ст. паходзілі з паланізаванага культурнага асяроддзя, не ведалі гісторыі беларускай мовы ці самой мовы, або тым, што ў тых асяродках кнігадруку, дзе публікаваліся тыя пісьменнікі, было немагчыма набыць ці выкарыстаць кірылаўскі друкарскі шрыфт. Гэты запіс выказваў моцны ўплыў польскай арфаграфічнай традыцыі (асабліва шыпячыя літары з знакам мяккасці).[2]
Цягам 19 ст. звычай лацінскага запісу беларускага тэксту паступова знікаў з ужытку, хоць яшчэ ў пачатку 20 ст. вядомыя некалькі прыкладаў выключнага ці частковага запісу беларускага тэксту лацінкай:
  • Газета «Наша доля» (1906).
  • Газета «Наша ніва» (нумары з перыяду 10.11.1906 – 31.10.1912) — выходзіла і кірыліцай, і лацінкай (падзагалоўкі нумароў у арыгінале: «Выходзиць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі» і «Wychodzić szto tydzień ruskimi i polskimi literami» [sic]).
  • Цётка, «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» — зборнікі вершаў.
  • Цётка, «Першае чытанне для дзетак-беларусаў» — спроба стварэння пачатковай дзіцячай чытанкі па-беларуску.
  • Янка Купала, «Гусляр» (1910) — зборнік вершаў.
  • Баляслаў Пачопка, «Беларуская граматыка» (1915, надрукаваная ў 1918) — беларуская граматыка на аснове лацінскага алфавіту. Лічылася беларускімі мовазнаўцамі, напрыклад, Сцяпанам Некрашэвічам, падрыхтаванай «ненавукова і з парушэннямі законаў беларускай мовы».
У 1918 Ян Станкевіч распрацаваў і апублікаваў («Як стацца ў кароткім часе граматным») цалкам іншую адмену лацінскага алфавіту для беларускай мовы — без дыграфаў, з багатым выкарыстаннем дыякрытычных знакаў (таксама правапіс публікацыі не выдзяляў вялікіх і малых літар).
У 1920-я гады ў БССР, напрыклад, на Беларускай Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукі (1926), выказваліся прапановы разгледзець пераход на лацінскі алфавіт (напрыклад,Зміцер Жылуновіч, дзеля «большай прагрэсіўнасці беларускай граматыкі»). Але супраць гэтых прапановаў запярэчылі такія беларускія мовазнаўцы, як, напрыклад, Вацлаў Ластоўскі.
У 1920-я – 1939 гады, пасля падзелу Беларусі (1921), лацінскі алфавіт, у змененай форме, быў нанова ўведзены ў беларускамоўны друк Заходняй Беларусі, пераважна з палітычных прычын. Браніслаў Тарашкевіч упершыню ўвёў меркаваны вы́клад беларускага лацінскага алфавіту і некалькі звязаных граматычных правілаў у 5-е (неафіцыйнае) выданне сваёй граматыкі (Вільня,1929).
Вы́клад беларускага лацінскага алфавіту (Тарашкевіч, 1929)
AaBbCcĆćČčDdEeFfGgHh
IiJjKkLlŁłMmNnŃńOoPp
RrSsŚśŠšTtUuŬŭWwYyZz
ŽžŹź
Свой актуальны выгляд беларускі лацінскі алфавіт набыў у канцы 1930-х гг., калі літара w дзеля перадачы гуку [в] пачала замяняцца на v, асабліва ў працах Яна Станкевіча[3]
Commons
Лацінскі алфавіт у беларускай мове выкарыстоўваўся на акупаваных нямецкімі войскамі землях Беларусі (1941 – 1944), і ўПразе, беларускай дыяспарай (1920-я – каля 1945). У снежні 1941 А. Розенберг выступіў з ініцыятывай аб пераводзе беларускіх школ і друку на "лацінку". Неўзабаве ініцыятыва сталася загадам (25.6.1942) аб паступовым увядзенні "лацінкі" ў народныя школы Беларусі: у 1942/1943 яна ўводзілася ў першыя і часткова другія класы, апроч таго, яе вывучэнне рэкамендавалася і ў астатніх класах пачатковых школ. Адзначаецца[4], што выданні, надрукаваныя лацінкай, разыходзіліся слаба, іх зразумеласць, асабліва ў цэнтральных і усходніх вобласцях, была малой, а друкаваць іх не было тэхнічна магчыма бліжэй за Вільню. Тым самым часам нямецкае кіраўніцтва прапаноўвала, апроч ўвядзення "лацінкі", яе бліжэй невядомае рэфармаванне, супраць якога выказваліся некаторыя беларускія дзеячы (напр., Я. Станкевіч)[4].
Пасля Другой сусветнай вайны беларуская мова ў лацінскім запісе выкарыстоўвалася беларускаю дыяспарай у не-савецкай Еўропе і ў Амерыцы (асабліва, у Заходняй Германіі і ў ЗША). У 1962, Ян Станкевіч прапанаваў цалкам іншы вы́клад беларускага лацінскага алфавіту.
Вы́клад беларускага лацінскага алфавіту (Станкевіч, 1962)
OoAaEeBbCcĆćČčDdFfGg
HhChchIiJjKkLlŁłMmNnŃń
PpRrŚśŠšTtVvUuŬŭDzdzDźdź
DždžZzŹźŽž
Некаторыя аўтары прапануюць адмовіцца ад спецыфічнай літары ł: для цвёрдага л ужываць літару l, а мяккасць гуку абазначаць як і для астатніх зычных (ль абазначаць літарай ĺ па аналогіі з ćńś і ź). Таксама прапануецца адмовіцца ад не вельмі зручнага спалучэння ch, якое адпавядае кірылічнай літары х: для х ужываць літару h, а для фрыкатыўнага г — g. Для абазначэння ж выбухнога гуку ґ, калі гэта сапраўды неабходна, можна ўвесці нейкі новы знак, напрыклад ġ.[Крыніца?]
У сучасным беларускім мовазнаўстве лацінка разгледжваецца, як неабходная частка сістэмы транслітэрацыі з грэцкай і лацінскай моваў.

[правіць]Вонкавыя спасылкі

Зноскі

  1.  Ян Станкевіч. Гук «ґ» у беларускай мове // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. - Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  2.  Напр., Ластоўскі. Выступ на Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926)
  3.  Я. Станкевіч. Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску, 1937.
  4. ↑ 4,0 4,1 Туронак.

Літ.:
  • Ad. Stankiewič. Biełaruskaja mowa ŭ škołach Biełarusi – Wilnia : Wydawiectwa „Biełaruskaje krynicy“. Bieł. Druk. Im. Fr. Skaryny ŭ Wilni Ludwisarskaja 1, 1928 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэньне″, 1993 [факсімільн.]
  • Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. – Вільня : Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929 ; Мн. : «Народная асвета», 1991 [факсімільн.]. – Выданьне пятае пераробленае і пашыранае.
  • Да рэформы беларускай азбукі. // Працы акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. – Мн. : [б. м.], 1927.
  • Дунін-Марцінкевіч В. Творы / [Уклад., прадм. і камент. Я. Янушкевіча]. – Мн. : Маст. літ., 1984.
  • К. Калиновский: Из печатного и рукописного наследия/Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии – фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. – Мн.: Беларусь, 1988. ISBN 5-338-00024-5
  • Сцяпан Некрашэвіч. Садаклад па рэформе беларускага правапісу на акадэмічнай канферэнцыі 1926 г. // Выбраныя навуковыя працы акадэміка С. Н. Некрашэвіча: Да 120-годдзя з дня нараджэння / НАН Беларусі; Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; Навук. рэд. А. І. Падлужны. – Мн.: 2004. ISBN-985-08-0580-3
  • Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску. Беларускія корэспондэнцыйныя курсы ў Празе. – Прага : Dr. Jan Ermačenko, Běloruské vydavatelství, 1941 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэньне″, 1992 [факсімільн.]. – © Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, 1992. – © Беларускае таварыства архівістаў, 1992.
  • Ян Станкевіч. Б. Тарашкевіч: Беларуская граматыка для школ. Выданьне пятае пераробленае і пашыранае. Вільня. 1929 г., бал. 132 + IV [1930–1931] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  • Ян Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правапісу (агульны агляд) [1927] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  • Ян Станкевіч. Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску (Пастановы Зборкаў Чысьціні Беларускае Мовы) [Вільня, 1937] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  • Ян Станкевіч. Які мае быць парадак літараў беларускае абэцады [1962] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  • Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем, 2002.

Немає коментарів: